top of page

Метадычныя аб'яднанні 2021/2022 навучальны год

22.02.2022 адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў рознаўзроставай групы па тэме  “Эфектыўнасць самаадукацыйнай дзейнасці настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў рознаўзроставай групы  ва ўдасканаленні ІКТ ў адукацыйным працэсе”
Былі разгледжаны наступныя пытанні:
-  Выкарыстанне сучасных сродкаў візуалізацыі, камунікацыі, он-лайн ўзаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у працы з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
- Павышэнне эфектыўнасці пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў праз выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе.
- Праектаванне вучэбных заняткаў у пачатковых класах і рознаўзроставай групе з выкарыстаннем сучасных метадаў візуалізацыі інфармацыі як аднаго са сродкаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу занятка.

photo_2022-02-22_15-10-31.jpg

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў рознаўзроставай групы
“Павышэнне эфектыўнасці пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў праз выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе”
Рабочыя пытанні:
1. Тэарэтычныя аспекты выкарыстання тэхналогіі візуалізацыі ў адукацыйным працэсе .
2. Візуалізацыя вучэбнай інфармацыі ў сучасных вучэбных дапаможніках як эфектыўны сродак фарміравання прадметных і мэтапрадметных кампетэнцый;
3. Фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту сродкамі тэхналогіі візуалізацыі;

photo_2021-11-19_14-10-35.jpg

17 лістапада 2021 года адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання “Пошук“ настаўнікаў – прадметнікаў Кашалеўскай базавай школы на тэму “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў школы”.

Была разгледзена адна з эфектыўных тэхналогій актывізацыі навучання -  метад візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, адукацыйную значэнне якога досыць вялікае і адказвае сучасным патрабаванням.

Абмеркавалі пытанне “Стварэнне і выкарыстанне кагнітыўных сродкаў візуалізацыі вучэбнага матэрыялу ў адукацыйным працэсе”

 

imgonline-com-ua-CompressBySize-8VyYXUersU2dbYF1.jpg

20 красавіка 2021 года  адбылося паседжанне метадычнага аб’яднання настаўнікаў – прадметнікаў “Пошук” па тэме: “Выхаваўчая сістэма навучання ва ўмовах рэалізацыі нацыянальнай ідэалогіі”.

На аб'яднанні былі абмеркаваны наступныя пытанні:

-выхаванне і навучання ва ўмовах рэалізацыі нацыянальнай ідэалогіі;

-прафесійнае самавызначэнне вучняў як адзін з шляхоў паспяховай сацыялізацыі выпускніка;

-арганізацыя паўтарэння вывучанага матэрыялу за навучальны год.

 

imgonline-com-ua-CompressBySize-T9yWqp86pMBDm.jpg
bottom of page