top of page

Змест і асноўныя формы дзейнасці метадычнага аб’яднання настаўнікаў – прадметнікаў “Пошук”:

1.      вывучэнне нарматыўнай і метадычнай дакументацыі па пытаннях адукацыі;

2.      аналіз аўтарскіх праграм;

3.      правядзенне аналізу стану выкладання прадмета ці групы прадметаў адной адукацыйнай вобласці;

4.      арганізацыя ўзаеманаведвання вучэбныхз аняткаў;

5.      абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту педагогаў, якія працуюць у метадычным аб’яднанні;

6.      метадычнае суправаджэнне вучняў пры вывучэнні найбольш цяжкіх тэм, пытанняў, якія патрабуюць ўзаемадзеяння настаўнікаў па розных прадметах;

7.      арганізацыя работы па назапашванні дыдактычнага матэрыялу па прадмеце;

8.      азнаямленне з метадычнымі распрацоўкамі розных аўтараў па прадмеце або групе прадметаў адной адукацыйнай вобласці;

9.      правядзенне творчых справаздач па прафесійнай самаадукацыі настаўнікаў, працы ў рамках павышэння кваліфікацыі, заслухоўванне справаздач аб творчых камандзіроўках;

10.   арганізацыя і правядзенне прадметных тыдняў ( дэкадаў ) ва ўстанове адукацыі;

11.   праца па рэалізацыі творчага патэнцыялу настаўнікаў.

Тэма: Удасканаленне прадметна – метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў – прадметнікаў метадычнага аб’яднання “Пошук”

Тэма: Удасканаленне сістэмы прафесійна-асобаснага росту педагогаў для забеспячэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

Мэта:

Стварэнне неабходных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнай асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

Задачы:

1.    Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу праз:

·        ажыццяўленне кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні і выхаванні;

·        прымяненне сучасных тэхналогій у адукацыйным працэсе і пазаўрочнай дзейнасці;

·        стварэнне ўмоў для здароўезберагаючага адукацыйнага працэсу;

·        удасканаленне сістэмы працы з высокаматывіраванымі і адоранымі вучнямі.

2.    Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці удзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, шляхам стварэння адпаведных умоў, накіраваных на сацыялізацыю асобы школьніка, самавызначэнне ў дачыненні да будучай прафесіі праз сумесную дзейнасць школы, сям'і, соцыўма.

3.    Удасканаленне ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

4.    Удасканальванне работы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы па правядзенні дыягностык і сістэмнага аналіза цяжкасцей і праблем, з улікам якога будзе выбудоўвацца выхаваўчая і ідэалагічная работа ва ўстанове адукацыі.

5.    Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы, праз пашырэнне сферы пазабюджэтнага фінансавання і павелічэння пераліку платных паслуг.

6.  Падтрымаць ініцыятыву педагогаў, якія імкнуцца павышаць якасць навучання і выхавання вучняў, выкарыстоўваючы метады і прыёмы арганізацыі ВВП, які адпавядае патрабаванням сучаснай псіхолага-педагагічнай навукі, патрабаванням грамадства і дзяржавы.

bottom of page